Текст песни ВІА «Песьняры» - Балада пра бацьку Міная

У. Мулявін - А. Куляшоў

Іх вядуць па жытняй сьцяжынцы.
Чатырох.
Пад канвоем.
З дому.
Чатырнаццаць - старэйшай дзяўчынцы,
Тры гады хлапчуку малому.
Разам зь імі ў падвал халодны
Гоняць цётку - сястру Міная,
А Мінай - гэта бацька іх родны,
Бацька родны,
Мсьціўца народны.

Піша вораг аб ім у газетах,
Па ўсіх
Былых сельсаветах
Пагражаюць Мінаю загадам:
Ён павінен скарыцца,
З'явіцца,
І вісіць той загад друкаваны
На Мінаевай хаце і клеці;
А не з'явіцца - расстраляны
Будуць заўтра заложнікі -
Дзеці...

- А чаму нас вартуюць салдаты? -
Знаць маленькаму хлопчыку трэба.-
А чаму не пускаюць з-за кратаў,
За якімі і сонца, і неба?
- Сьпі, засьні, - суцяшае кабета
- Сьпі, сынок, не твая гэта справа.
Сьпі, наш татка ня прыйдзе,
На гэта
Ён ня мае бацькоўскага права.

Ноч праходзіць,
Сонца ўзыходзіць,
Засьпявалі жаўранкі ў полі.
Хлопчык рад і сонцу, і волі.
Іх салдат
Да сьцяны прыстаўляе.
Пачынае
З сына Міная.
Стрэл.
Упаў хлапчук трохгадовы...
Кат ізноў пісталет узнімае...
На сьцяне - заложнікаў цені...
Вось і ўсё.
Перад бацькам Мінаем
Станьце, усе бацькі, на калені!


Почта:

P