Текст песни ВІА «Песьняры» - Ой, ляцелі гусі з броду

Беларуская народная песьня

Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.
Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.

Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам пастаяла.
Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам пастаяла.

Як стаў Раман жартаваці,
з вёдзер Ваду выліваці.
Як стаў Раман жартаваці,
з вёдзер Ваду выліваці.

Раман, Раман, Рамніку,
Пусьці мяне да доміку.
Раман, Раман, Рамніку,
Пусьці мяне да доміку.

Я ня родну маму маю,
Будзе біці - добра знаю.
Не так біці, як караці
Ды шэльмаю называці.

Я ня родну маму маю,
Будзе біці - добра знаю.
Не так біці, як караці
Ды шэльмаю называці.

- Дзе ты, шэльма, валачылась,
Што вячора ўжо зварылась?
- Дзе ты, шэльма, валачылась,
Што вячора ўжо зварылась?

- Цяпер, мама, прызнаюся,
Што з Раманам кахаюся.
- Цяпер, мама, прызнаюся,
Што з Раманам кахаюся.

Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.
Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.


Почта:

ВІА «Песьняры» - Ой, ляцелі гусі з броду видео:
P